Больш за сто салдат Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы удзельнічаюць у адноўленых пошуках аб'екта, верагодна, беспілотнік, які, у панядзелак, 26 жніўня раніцай, уляцеў у паветраную прастору Польшчы з тэрыторыі Украіны.
Пошукавыя мерапрыемствы пачаліся а 8-й гадзіне раніцы ў гміне Тышоўцы, – паведаміў прадстаўнік Аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі:
- Праводзім пошукі на тэрыторыі, падобнай да той, што была даследавана ўчора, але пошукі пойдуць далей на захад. Пошукавыя групы атрымалі заданне даследаваць асобныя сектары.
Вядома, калі будзе магчымасць і неабходнасць, пошукі будуць працягвацца і з паветра. Аб сітуацыі будзем інфармаваць. На дадзены момант правераны некалькі квадратных кіламетраў пазначанай тэрыторыі.
.
Польскія жаўнеры шукаюць неапазнаны аб'ект, які ўвайшоў у польскую паветраную прастору, 26 жніўня, у 6:43 раніцы, падчас масіраванага ўдару расійскай стратэгічнай авіяцыі па Украіне. Аб'ект знік з радараў каля 7 гадзін раніцы.
Вайскоўцы не выключаюць, што аб'ект мог пакінуць тэрыторыю Польшчы.
iar/эж